У Беларусі падаражэў бензін і дызпаліва

У Беларусі з 14 траўня свабодныя оптавыя і рознічныя кошты на нафтапрадукты, рэалізуемыя праз аўтазаправачныя станцыі арганізацый канцэрна "Белнафтахім", павышаныя ў сярэднім на 5%. Пра гэта паведамілі ў канцэрне. Там растлумачылі, што павышэнне коштаў было выклікана ростам кошту на
нафту з увядзеннем вывазной мытнай пошліны Расіяй са студзеня бягучага
года.

Паводле загаду канцэрна "Белнафтахім", з 14 траўня 2007 года
новыя кошты на нафтапрадукты, рэалізуемыя праз АЗС арганізацыямі
канцэрна складуць на бензін А-76 (Нармаль-80) - 1530 рублёў за 1 літр
(на 60 рублёў больш), бензін А-92 - 1930 за 1 літр (на 90 больш),
бензін А-95 -2200 за 1 літр (на 100 больш), дызельнае паліва -1540 за 1
літр (на 70 больш).

“Інтэрфакс”