Вы тут

У Беларусі пачнуць выдаваць сертыфікат вакцынацыі ад каранавіруса

Вакцынацыя / БЕЛТА

У Беларусі пачнуць выдаваць сертыфікат вакцынацыі ад каранавіруса, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Выдаваць яго будуць па жаданні беларуса, які прайшоў вакцынацыю ад COVID-19 і плануе выехаць за межы краіны. Адзначаецца, што правілы міжнароднага рэгулявання і патрабаванні ў адносінах вакцынацыі яшчэ фармуюцца, таму пакуль няма поўнай упэўненасці, што сертыфікат вакцынацыі спатрэбіцца для такіх паездак.

За дакумент давядзецца плаціць. У яго будзе ўнесена інфармацыя, якая пацвярджае праходжанне двух этапаў вакцынацыі. Сертыфікат запаўняецца на рускай і англійскай мовах.

Сертыфікат / @minzdravbelarus

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.