У Беларусі пачнуць крымінальную справу за генацыд народа ў Вялікай Айчыннай

У Беларусі пачнуць крымінальную справу за генацыд народа ў Вялікай Айчыннай

Генпракуратура плануе пачаць крымінальную справу па факце генацыду беларускага народу ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта генпракурор Андрэй Швед заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ.

"Генеральная пракуратура некалькі месяцаў таму пачала працу, накіраваную на тое, каб вырашыць пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Сёння пра гэта паведамлена кіраўніку дзяржавы. Праца гэтая працягваецца сумесна з іншымі дзяржаўнымі органамі, Акадэміяй навук, з архівамі. І мы кажам пра тое, што ў бліжэйшы час такое пытанне будзе разгледжана", — паведаміў генпракурор.

Справы пра генацыд мірных грамадзян падчас вайны масава сталі заводзіць у Расіі ў 2020 годзе, хаця ўсе вінаватыя ў генацыдзе даўно памёрлі. 

Дарэчы, сам тэрмін "генацыд" упершыню быў ужыты на Нюрнбергскім працэсе над кіраўнікамі нацысцкага Трэцяга рэйху. Ім якраз і абазначалася палітыка нацыстаў у дачыненні да народаў захопленых тэрыторый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі