Вы тут

У Беларусі пачаўся першы этап перапісу насельніцтва

Фота: БЕЛТА

У нашай краіне пачаўся першы этап перапісу насельніцтва, перадае БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Да 30 лістапада рэгістратары павінны абследаваць усе будынкі (у тым ліку тыя, што яшчэ будуюцца), у якіх пражываюць ці могуць пражываць людзі на момант правядзення перапісу насельніцтва ў кастрычніку 2019 года. Акрамя таго, рэгістратары абследуюць і нежылыя будынкі, занятыя арганізацыямі. Гэта патрэбна для складання спісаў дамоў і памяшканняў у гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і буйных сельскіх населеных пунктах. Працай гэтай займаюцца тысяча чалавек, а таксама работнікі жыллёва-камунальных арганізацый усіх абласцей.

Рэгістратарам выдадзеныя планшэты са спецыяльнымі праграмамі, якія дазваляюць у рэжыме рэальнага часу звяртацца да картаграфічных матэрыялаў.