У Беларусі пачасціліся ДТЗ з удзелам сельгастэхнікі
З надыходам жніва беларускае ДАІ зафіксавала выбух дробных аварый з удзелам сельгастэхнікі. Дарожна-транспартныя здарэнні адбываюцца не толькі на дарогах. Напрыклад, 2 жніўня ў Быхаўскім раёне трактар збіў чалавека ў чыстым полі. Паводле інфармацыі тэлеканала СТВ, апошні такі інцыдэнт адбыўся ў вёсцы Слаўкава Нясвіжскага раёна. Супрацоўнік сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву “Ганусава” ішоў па полі, і яго зачапіў камбайн. Мужчыну зацягнула ў збожжапрыбіральны механізм. У яго сур'ёзна пашкоджаны пазваночнік.
Паводле звестак тэлеканала, цалкам магчыма, што 27-гадовы камбайнёр наогул не меў права кіраваць такой буйнагабарытнай тэхнікай, як камбайн.
Паводле звестак тэлеканала, цалкам магчыма, што 27-гадовы камбайнёр наогул не меў права кіраваць такой буйнагабарытнай тэхнікай, як камбайн.