У Беларусі няма тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацый, заяўляе КДБ
У Беларусі на сённяшні дзень няма арганізацый, афіцыйна прызнаных тэрарыстычнымі ці экстрэмісцкімі. Пра гэта заявіў намеснік начальніка антытэрарыстычнага цэнтра КДБ Вячаслаў Ліненка. "Каб арганізацыя была прызнана тэрарыстычнай неабходна рашэнне
Вярхоўнага суда. На дадзены момант такога рашэння ў адносінах
якой-небудзь арганізацыі не было вынесена", - сказаў ён.
Ён таксама адзначыў, што ў выпадку прыняцця такога рашэння Вярхоўным судом КДБ, у адпаведнасці з законам аб барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам апублікуе дадзеныя пра гэтыя арганізацыі.
Інтэрфакс
Ён таксама адзначыў, што ў выпадку прыняцця такога рашэння Вярхоўным судом КДБ, у адпаведнасці з законам аб барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам апублікуе дадзеныя пра гэтыя арганізацыі.
Інтэрфакс