Аляксандр Чарвякоў стаў новым міністрам эканомікі Беларусі

Аляксандр Чарвякоў стаў новым міністрам эканомікі Беларусі

У Беларусі новы міністр эканомікі. Ім стаў першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Чарвякоў. Пра гэта паведамляе "БелТА". Новы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергіенка запэўніў лідара краіны, што на пасаду было некалькі прэтэндэнтаў, але кандыдатура Чарвякова апынулася "самай годнай". 

Аляксандр Чарвякоў у свой час узначальваў Навукова-даследчы эканамічны інстытут Мінэканомікі. "Па сутнасці, гэта структура пры Міністэрстве эканомікі, якая і генеруе ўсе альтэрнатыўныя пункты гледжання, якія ёсць у нашай краіне. Ён быў дырэктарам інстытута, потым быў намеснікам, першым намеснікам міністра. Вёў самыя вострыя накірункі ў нашым міністэрстве", — адрэкамендаваў Чарвякова першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Крутой, якія да нядаўняга часу ўзначальваў міністэрства эканомікі.

Аляксандр Чарвякоў нарадзіўся ў 1966 годзе ў вёсцы Бабінічы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. У 1988 годзе скончыў сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках. Кандыдат тэхнічных навук (2002), дацэнт.

Першае месца працы — саўгаскамбінат "Юбілейны" Аршанскага раёна. У 1991 годзе пайшоў у аспірантуру, пасля якой застаўся выкладаць у БДСГА. З 2010 па 2017 год — дырэктар НДЭІ Мінэканомікі, са студзеня 2017 года — намеснік міністра эканомікі, з лістапада 2018 года — першы намеснік міністра эканомікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі