У Беларусі на 1,5 рубля павысілася базавая велічыня

У Беларусі на 1,5 рубля павысілася базавая велічыня

1 студзеня ў Беларусі на 1,5 рубля павысілася базавая велічыня. Цяпер яе памер складае 27 рублёў. Павышэнне адбылося ў адпаведнасці з пастановай ураду, якая была прынятая 13 снежня 2019-га.

Памер базавай велічыні звычайна змяняецца ў пачатку года. 1 студзеня 2019 года яна павялічылася на рубель — з 24,5 да 25,5. Базавая велічыня ўплывае на памеры некаторых дапамог (у тым ліку дапамог па беспрацоўі), стыпендый, штрафаў, падаткаў і збораў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі