У Беларусі можа павялічыцца колькасць платных дарог

Дэпартамент "Белаўтадар" прапаноўвае зрабіць платным праезд па некаторых дарогах. Плаціць давядзецца як замежнікам, так і беларусам. Толькі па розных тарыфах.

Аб гэтым заявіў начальнік аддзела развіцця дарожнай сеткі дэпартамента Ўладзімір Мардзіловіч. Паводле яго слоў, дакумент праходзіць апошняе ўзгадненне, неўзабаве ён будзе занесены ва ўрад.

Калі прапанова будзе прынятая, платнымі могуць стаць 2,5-3 тысячы кіламетраў дарог Беларусі, якія з'яўляюцца транзітнымі з Захаду на Ўсход. Магчыма, платнай стане дарога ад Бігасава з Латвіі — Віцебск-Полацак-Расія, а таксама Брузгі-Гродна-М-1 і Бераставіца-Баранавічы-М-1.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі