Вы тут

У Беларусі ліквідавалі ТБШ: праіснавала 100 год "з перапынкамі на таталітарызм"

Яшчэ адна ахвяра "зачысткі" грамадзянскай супольнасці

У Беларусі ліквідавалі грамадскую арганізацыю "Таварыства беларускай школы". Пра гэта ў Facebook паведаміла намесніца старшыні Тамара Мацкевіч. Іск у Вярхоўны суд падало Міністэрства юстыцыі, якое выявіла нейкія парушэнні. Рашэнне аказалася прадказальным.

"Таварыства беларускай школы праіснавала ў Беларусі 100 год з перапынкамі на таталітарызм",піша прэс-служба ТБШ. Арганізацыя была заснаваная яшчэ ў 1921 годзе ў Заходняй Беларусі, якая апынулася ў складзе польскай дзяржавы. У 1936-м яго забаранілі. Арганізацыя адрадзілася ў незалежнай Беларусі, была зарэгістравана ў 1996 годзе. Толькі ў 2020-2021 гадах сябры ТБШ напісалі 7 навучальна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.