У Беларусі летась было пакарана больш за 60 "тэлефонных тэрарыстаў"

Больш за 60 чалавек былі прыцягнуты да крымінальнай адказнасці ў Беларусі за "тэлефонны тэрарызм" за 11 месяцаў мінулага года. Міністэрства ўнутраных спраў сцвярджае, што "тэлефонны тэрарызм" з'яўляецца самай распаўсюджанай праявай тэрарыстычных дзеянняў у нашай краіне. Ён адцягвае вялізныя сілы і сродкі.

Паводле звестак МУС, максімальны тэрмін пакарання за гэтае злачынства дасягае 7 гадоў пазбаўлення волі. У той жа час пераважную большасць "тэлефонных тэрарыстаў" складаюць дзеці.

Нямала таксама тэлефанаванняў пра "мініраванні" робяць дарослыя ў стане алкагольнага ап'янення.

Інтэрфакс