У Беларусі каранавірусную інфекцыю ўнеслі ў спіс небяспечных захворванняў

У Беларусі каранавірусную інфекцыю ўнеслі ў спіс небяспечных захворванняў

У Беларусі каранавірусную інфекцыю ўнеслі ў спіс небяспечных захворванняў. Пастанова Міністэрства аховы здароўя (№ 9 ад 18 лютага 2020-га) апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Яна ўносіць змены ў дакумент ад 15 чэрвеня 2012 года. У спісе, у якім прысутнічаюць ганарэя, пранцы, сухоты, чума, халера, сібірская язва, гемарагічныя ліхаманкі, з'явіўся наступны сказ: "Інфекцыя, выкліканая каранавірусам COVID-19".

Колькасць заражаных каранавірусам у свеце складае ўжо амаль 100 тысяч чалавек, памерлі 3282. У Беларусі афіцыйна заяўлена пра 6 заражаных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі