У Беларусі хаваецца парушальнік, які параніў пагранічніка

Парушальнік, які параніў беларускага пагранічніка, хаваецца на тэрыторыі нашай краіны. Такую выснову зрабілі спецыялісты пасля таго, як стала вядома, што нелегальнага пераходу праз мяжу не было.
Нагадаем, невядомы спрабаваў незаконна перайсці беларуска-літоўскую мяжу, але быў спынены беларускімі пагранічнікамі. У адказ на папярэджанне ён стрэліў у жаўнера з абрэза і параніў яго ў плячо, а сам уцёк. Пошукі парушальніка не далі выніку. Пагранічнік зараз знаходзіцца ў галоўным вайсковым шпіталі ў сталіцы, яго жыццю нішто не пагражае.

ОНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі