У Беларусі два міністэрствы выступілі з заявай наконт барацьбы з каранавірусам

У Беларусі два міністэрствы выступілі з заявай наконт барацьбы з каранавірусам

Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства інфармацыі Беларусі прынялі сумесную заяву наконт барацьбы з распаўсюдам каранавіруснай інфекцыі. У ёй падкрэсліваецца "поўная інфармацыйная адкрытасць" дзяржавы па гэтай праблеме: "Рэальную сітуацыю ад народа ніхто не спрабуе схаваць!". Чыноўнікі разумеюць намаганні СМІ падрыхтаваць "уласны эксклюзіў па актуальнай тэме", але бачаць "трывожную сітуацыю". Гаворка ідзе пра тое, што "празмерна актыўны пошук журналістамі і блогерамі" людзей, якія трапілі ў бальніцы, ці кантактавалі з імі, ці вярнуліся з замежжа, прыводзіць да таго, што яны "пазбягаюць своечасовага звароту да медыцынскіх работнікаў". Свае дзеянні тлумачаць тым, што "не хочуць трапіць на старонкі СМІ і фігураваць у якасці "герояў" пастоў у сацыяльных мэдыя". Чаму? Бо баяцца негатыўнай рэакцыі з боку суседзяў, знаёмых, працадаўцаў.

У заяве міністэрстваў адзначаецца, што "асобныя прадстаўнікі сферы масавай інфармацыі" дапускаюць распаўсюд персанальных звестак пацыентаў і інфармацыі пра стан іх здароўя. Такім чынам парушаецца ўрачэбная таямніца.

"Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства інфармацыі папярэджваюць: любая спроба парушэння ўрачэбнай таямніцы ў СМІ і на інтэрнэт-рэсурсах... неадкладна атрымае адпаведную прававую ацэнку", — чытаем у заяве. Адказнасць чакае і за незаконны распаўсюд персанальных звестак.

Чыноўнікі заклікаюць журналістаў і блогераў кіравацца не толькі нормамі права, але і этычнымі нормамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі