У Беларусі для жанчын, якія плануюць аборт, могуць увесці перыяд чакання

Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, такія змены плануюцца ў закон "Аб ахове здароўя". Цэцоха адзначыў, што ў законе прапануецца ўсталяваць абавязак медарганізацый ствараць умовы для перадабортнага псіхалагічнага кансультавання жанчын, якія звярнуліся па штучнае перапыненне цяжарнасці.



Таксама законапраект замацоўвае права лекара-спецыяліста адмовіцца ад правядзення аборту. Такая адмова будзе магчымая пры наяўнасці пісьмовага апавяшчэння кіраўніка арганізацыі аховы здароўя і толькі ў тым выпадку, калі гэта непасрэдна не пагражае жыццю або здароўю жанчыны, кажа дэпутат.



Дакумент знаходзіцца ў стадыі дапрацоўкі і падрыхтоўкі да разгляду ў першым чытанні.



Фота — k-istine.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі