У Беларусі цягам 2 гадоў адкрыюцца авіярэйсы ў Пекін, Хельсінкі і Амстэрдам

Праз два гады з Віцебска без перасадак можна будзе паляцець у Сімферопаль, а з Брэста – ў Сочы. Для гэтага будуць выкарыстоўвацца канадскія самалёты CRJ-100. Як паведаміў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Беларусі Вадзім Мельнік, гэтыя два самалёты, а таксама два Боінгі-737 плануецца закупіць у наступным годзе. Праз два гады аднаўляецца авіярэйс Мінск—Пекін, які некалькі гадоў назад зачыніўся з-за нерэнтабельнасці.

У наступным годзе адкрыецца рэйс у Амстэрдам. З Хельсінкі ў Мінск пачнуць лятаць самалёты кампаніі “Finnair”, а з Таліна – “Эстоніан Эйр”. У планах авіякампаніі – павялічыць частату палётаў у Лондан, Парыж і Берлін, паведамляе “Рэспубліка”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі