Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Віктар Янкавенка. З ягоных словаў, сёння вясковы турызм — "кірунак, які найбольш бурліва развіваецца". На 1 студзеня ў Беларусі налічвалася 484 вясковыя сядзібы. У параўнанні з сярэдзінай 2007 г. іх колькасць павялічылася ў 15 разоў. Летась вясковыя сядзібы прынялі 39 тыс. чалавек з 40 краін.
Разам з тым, на думку В.Янкавенкі, вясковы турызм у Беларусі "яшчэ
знаходзіцца ў стадыі станаўлення". Пакуль сярэдняя працягласць
знаходжання турыста ў вясковай сядзібы — двое-трое сутак. Як правіла,
людзі праводзяць на сядзібе сямейны уік-энд або карпаратыўнае свята.
У сітуацыі росту колькасці вясковых сядзіб В.Янкавенка занепакоены тым,
што аграэкатурызм "можа страціць у якасці". Вясковыя
сядзібы павінны адпавядаць стандартам якасці
абслугоўвання, а таксама разнастайнасці паслуг.
Ці распрацаваныя такія стандарты, невядома.
БелаПАН