У Беларусі будзе павышацца пошліна на ўвоз імпартных аўтамабіляў

Пра гэта паведаміў намеснік міністра прамысловасці Валянцін Гурыновіч. Паводле яго слоў, гэтае рашэнне знаходзіцца ў стадыі абмеркавання.
Гаворка ідзе пра тое, каб вытворчасць аўтамабіляў і запчастак у Беларусі не была нерэнтабельнай у параўнанні з увозам гатовых аўтамабіляў. Новыя пошліны зраўняюць умовы цэнаўтварэння ўвезеных і зробленых аўтамабіляў.

Між тым, прэзідэнт кампаніі "Іран Ходра" Манучэхр Мантэгі, які вядзе ў цяперашні час перамовы аб адкрыцці вытворчасці іранскіх аўтамабіляў, прызнаў, што ў Беларусі "сёння вельмі нізкія тарыфы на ўвоз імпартных аўтамабіляў".

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі