Вы тут

У Беларусі больш за месяц не змяняліся цэны на паліва, з 12-га зменяцца!

Цэны зменяцца ў нядзелю / sb.by

У Беларусі больш за месяц не змяняліся цэны на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін. І вось у пятніцу канцэрн "Белнафтахім" анансаваў іх зніжэнне з 12 красавіка на адну капейку.

АІ-92-К5-Еўра з нядзелі будзе каштаваць 1,72 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,82 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 4 капейкі, а дызельпаліва — 1,82 рубля.

З пачатку гэтага года бензін даражэў на 1 капейку кожны тыдзень да канца зімы (калі дакладна, то да 1 сакавіка). Аднак увесь сакавік і пачатак красавіка цэны стаялі на месцы. І гэта пры тым, што яшчэ ў лютым канцэрн "Белнафтахім" дапускаў іх зніжэнне з-за падзення коштаў на нафту на сусветным рынку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.