Вы тут

У Беларусі блакуюць сайты БАЖ, Саюза пісьменнікаў і Згуртавання беларусаў свету

У Беларусі заблакавалі сайты шэрагу грамадскіх арганізацый / pixabay.com

4 лістапада Міністэрства інфармацыі заблакавала сайты адразу некалькіх грамадскіх аб'яднанняў, ліквідаваных за апошнія месяцы. Цяпер яны дасяжныя на тэрыторыі Беларусі толькі праз VPN.

Гэта сайты Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", аб'яднання прадпрымальнікаў "Перспектыва", Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў, экалагічнай арганізацыі "Экадом", Беларускага камітэта ICOMOS.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.