У Беларусі адзначаюць неафіцыйны Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў

У Беларусі адзначаюць неафіцыйны Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў

Сёння ў Беларусі адзначаюць неафіцыйны Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКУС, дзе сёння размяшчаецца следчы ізалятар КДБ, былі расстраляныя больш за 130 чалавек — прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты. Гэта былі навукоўцы, літаратары, лекары, грамадскія дзеячы, кіраўнікі, работнікі сістэмы адукацыі, будаўніцтва, прамысловасці, гандлю.

Раніцай актывісты аргкамітэта па стварэнні руху салідарнасці "Разам" пачнуць правядзеньне жалобнага марафону памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Акцыя пройдзе па месцах расстрэлаў і пахаванняў нявінна забітых людзей: Кальварыйскія могілкі — парк Цівалі — Лошыцкі яр — раён урочышча Благаўшчына і Трасцянца — Вайсковыя могілкі — парк Чалюскінцаў — Курапаты. У кожным з гэтых месцаў ўдзельнікі марафону будуць ускладаць кветкі і запальваць свечкі ў памяць аб ахвярах масавых рэпрэсій.

Увечары зарэгістраваная ў Чэхіі арганізацыя "Малады фронт" арганізуе акцыю ля сцен КДБ. Актывісты плануюць прыйсці сюды са свечкамі і партрэтамі ахвяраў камуністычнага тэрору, перадае БелаПАН.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі