Вы тут

У Беларусі адмянілі дзяржпошліну для наведвання памежнай паласы і памежнай зоны

Пошліну за наведванне памежнай зоны адмянілі / gpk.gov.by

1 студзеня ў Беларусі адмянілі дзяржпошліну для тых, хто наведвае памежную зону і паласу. Гэта адбылося ў ў адпаведнасці з Законам №72-З "Аб змяненні Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь" ад 29 снежня 2020 г.

Цяпер выдача пропускаў стала бясплатнай для ўсіх, адзначае прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Раней, у 2017 годзе, была адменена дзяржпошліна за знаходжанне ў памежнай зоне для грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі. У 2019-м адмянілі пошліну за выдачу замежнікам пропускаў у памежную.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.