У Беларусі адменяць экзамены для паступлення ў гімназіі пасля 4-га класа

У Беларусі адменяць экзамены для паступлення ў гімназіі пасля 4-га класа

У Беларусі адменяць экзамены для паступлення ў гімназіі пасля 4-га класа. Пры гэтым гімназіі не будуць закрываць. Пра гэта паведамляе партал tut.by, які спасылаецца на Міністэрства адукацыі. Там кажуць, што дзяцей у гімназіі будуць прымаць па месцы прапіскі. Таксама плануецца, што ў гімназіях і школах будзе аднолькавая праграма (гімназіі будуць адрознівацца ад звычайных школ праграмай пасля 9-га класа). У Мінадукацыі лічаць, што дзеці павінны мець аднолькавы доступ да атрымання адукацыі.

Чыноўнікі кажуць, што яшчэ вырашаецца пытанне, калі будзе экзамен для паступлення ў гімназію. Магчыма, што пасля 8-га класа. Вядома, што рашэнне наконт гімназій ужо прыняў міністр адукацыі Ігар Карпенка (раней ён анансаваў гэты праект). Што да пытання адмены экзаменаў пасля 4-га класа, то яго трэба вырашыць на заканадаўчым узроўні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі