У Беларусі ад укусаў кляшчоў пацярпелі ўжо 23 чалавекі

У Беларусі ад укусаў кляшчоў пацярпелі ўжо 23 чалавекі

У Беларусі пачынаецца сезон актыўнасці кляшчоў, папярэджвае Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Ад укусаў кляшчоў пацярпелі ўжо 23 чалавекі. Найбольш — на Брэстчыне, дзе на пачатак красавіка такіх было 14 чалавек, у тым ліку 6 дзяцей. Адзначаецца, што летась на гэты час пацярпелых па краіне ад укусаў кляшчоў было ў 9 разоў больш.

Спецыялісты папярэджваюць пра неабходнасць выконваць меры перасцярогі, каб пазбегнуць сустрэчы з кляшчамі (а яны пагражаюць хваробай Лайма і клешчавым энцэфалітам). Яны раяць мець адзенне з шчыльных тканін светлых адценняў, якое мусіць максімальна закрываць адкрытыя ўчасткі цела. Пасля наведвання лясных і паркавых зон важна праводзіць раз на гадзіну агляд сябе і сваіх блізкіх. На тэрыторыі прыватных домаўладанняў рэкамендуецца пазбавіцца ад апалага лісця, хмызнякоў, скасіць траву. Больш падрабязна гл. тут.

У Беларусі ад укусаў кляшчоў пацярпелі ўжо 23 чалавекі
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі