Вы тут

У Беларусі 12-ы раз з пачатку года даражэе аўтамабільнае паліва

На запраўцы / БЕЛТА

У Беларусі 12-ы раз з пачатку года даражэе аўтамабільнае паліва. "Белнафтахім" анансуе падаражанне з 17 траўня (папярэдняе было 11 траўня). Зноў на 2 капейкі.

Цэны на паліва з аўторка будуць наступныя:

АІ-92 — 2,24 рубля;
АІ-95 — 2,34 рубля;
АІ-98 — 2,56 рубля;
дызельнае паліва — 2,34 рубля.

Прычыны чарговага падаражання "Белнафтахім" ніяк не каментуе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.