У беларусаў яшчэ адно золата на ЧЕ па веславанні
![У беларусаў яшчэ адно золата на ЧЕ па веславанні](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vesl_3.jpg.webp?itok=g3V5xokP)
Беларусы заваявалі яшчэ адзін залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы па веславанні, які праходзіць у сербскім Бялградзе. У фінальным заездзе на дыстанцыі 1000 метраў сярод мужчын на байдарках-чацвёрках найлепшы вынік паказаў экіпаж у складзе Кірыла Нікіціна, Віталя Бялько, Іллі Федарэнкі і Рамана Петрушэнкі.
Нашы спартсмены паказалі вынік 2 хвіліны 48,841 секунды. На другім месцы весляры са Славакіі, на трэцім — іспанскі экіпаж.
Раней на першынстве Еўропы золата заваявала Алена Наздрова, якая выступала ў каноэ-адзіночцы на дыстанцыі 500 метраў. Таксама беларускі атрымалі серабро ў жаночых спаборніцтвах байдарак-чацвёрак.