У Беларусь з Расіі па Дняпры прынесла дохлую рыбу (фота)
![У Беларусь з Расіі па Дняпры прынесла дохлую рыбу (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ryba-0908.jpg.webp?itok=l8Qs93Ws)
У Дняпры на тэрыторыі Дубровенскага раёна Віцебшчыны выявілі загінулую рыбу. Дзяржінспектары Аршанскай міжраённай інспекцыі атрымалі паведамленне на "тэлефон даверу" і абследавалі ўчастак ракі ад мяжы з Расійскай Федэрацыяй да Дуброўна. Як паведамляе сайт Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, загінулая рыба прынесеная з боку Расіі.
Спецыялісты ўзялі пробы вады ў розных кропках па цячэнні Дняпра. Паводле іх звестак, утрыманне кіслароду ў вадзе ў некалькі разоў ніжэйшае за норму. Ці ёсць у вадзе забруджвальныя рэчывы, стане вядома пасля правядзення ўсіх аналізаў.
![У Беларусь з Расіі па Дняпры прынесла дохлую рыбу (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/ryba-0908-1.jpg)