У Беларусь прыязджае дзяржаўны сакратар Папы Рымскага

Сёння пачынаецца афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь кардынала П’етра Пароліна, Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка. Кардынал будзе знаходзіцца ў Беларусі па 15 сакавіка, паведамляе сайт catholic.by

Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці асвяціць першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску, прыме ўдзел у шэрагу сустрэч на самым высокім узроўні. Таксама кардынал П’етра Паролін наведае міждыяцэзіяльнае начное чуванне моладзі, якое пройдзе 14-15 сакавіка ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены.

15 сакавіка кардынал узначаліць святую Імшу з удзелам дзяцей у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Фота: Wikipedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі