У Беларусь на наступным тыдні прыедзе віцэ-прэзідэнт ЕБРР

У Беларусь на наступным тыдні прыедзе віцэ-прэзідэнт ЕБРР

4-7 чэрвеня віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) Алан Пію наведае Беларусь, перадае БЕЛТА.

У яго запланаваныя сустрэчы з вышэйшым кіраўніцтвам дзяржавы, а таксама прадстаўнікамі дзелавых колаў і банкаў. Акрамя таго, Пію падпіша некалькі праектных пагадненняў у дзяржаўным і прыватным сектарах. Суправаджаць яго будуць кіруючы дырэктар ЕБРР у ​​краінах Усходняй Еўропы і Каўказу Франсіс Маліж і рэгіянальны дырэктар ЕБРР Бруна Бальванера.

У 2016 годзе ЕБРР прыняў чатырохгадовую стратэгію для Беларусі. У ёй былі адлюстраваныя змены палітычнай сітуацыі ў краіне і прызнавалася яе большая міжнародная адкрытасць. З таго часу банк больш актыўна падтрымлівае ініцыятывы па рэформах з дапамогай інвестыцый і тэхнічнай дапамогі. Намаганні ЕБРР скіраваныя на развіццё прыватнага сектара, падтрымку працэсаў прыватызацыі і павышэнне ўстойлівасці грамадскай інфраструктуры з дапамогай камерцыйных рашэнняў. Летась банк вылучыў Беларусі 163 мільёны еўра ў рамках 14 праектаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі