У Беларусь на гэтым тыдні вернуцца замаразкі

Тэмпература паветра днём у бліжэйшыя дні будзе ад 10 да 18 градусаў, у канцы тыдня пацяплее градусы на 2-3. Перыядычна будуць ісці кароткачасовыя дажджы. А ўвогуле да пачатку ліпеня надвор'е застанецца неўстойлівым, адзначыла галоўны сіноптык Белгідрамета Вольга Фядотава ў гутарцы з Еўрарадыё. Фядотава: "Да канца чэрвеня надвор'е будзе няўстойлівае з хістаннямі тэмпературы. Бліжэйшыя дні ўвогуле прахладна. Тэмпература паветра ўначы ад 3 да 8, а ў асобныя ночы, як ноч на 27 траўня, нават магчымыя слабыя замаразкі ад 0 да -2 градусаў".

Звязана гэта са скандынаўскім цыклонам, які гоніць халоднае паветра з Паўночнай Атлантыкі ў Еўропу. Таму зараз прыйшлі больш халодныя паветраныя масы.

Калі амаль увесь месяц тэмпература была на 2-6 градусаў вышэй за норму, то цяпер будзе на 2-6 халадней, чым звычайна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі