У БДУ пачалася рэгістрацыя на першы этап рэпетыцыйнага тэставання

Рэгістрацыя на першы этап рэпетыцыйнага тэставання (без выдачы сертыфікатаў) пачалася з 14 кастрычніка ў Цэнтры тэставання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Тэставанне арганізаванае па матэрыялах і тэхналогіі цэнтралізаванага тэставання ў мэтах эфектыўнай падрыхтоўкі абітурыентаў да іспытаў. Кошт тэставання па адным прадмеце складае 16.100 рублёў. Рэпетыцыйнае тэставанне будзе праходзіць па нядзелях з наступнымі кансультацыйнымі заняткамі з поўным разборам варыянтаў і аналізам памылак. Але за гэта давядзецца дадаткова заплаціць.

Як нагадвае БелаПАН, тэставанне па жаданні абітурыента (без выдачы сертыфікату) штогод праходзіць у Беларусі ў тры этапы. У лістападзе—снежні, студзені—лютым і сакавіку—красавіку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі