У баях за Паўлаўку расійская марская пяхота за 4 дні страціла 300 чалавек

Абстрэл расійскіх пазіцый / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Абстрэл расійскіх пазіцый / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

У баях за вёску Паўлаўку каля Вуглядара ў Данецкай вобласці Украіны расійская 155-я брыгада марской пяхоты Ціхаакіянскага флоту за 4 дні страціла "каля 300 чалавек забітымі, параненымі і зніклымі без вестак". Вайскоўцы, якія выжылі, напісалі ліст губернатару Прымор'я са скаргамі на дзеянні камандавання, якое адправіла іх у "незразумелы наступ", у выніку чаго былі вялікія страты. Ліст да яго дайшоў, і ён папрасіў пракуратуру праверыць гэтую інфармацыю, піша meduza.io.

Расійскія вайскоўцы ўвайшлі ў Паўлаўку ў канцы кастрычніка. Аднак захапіць цалкам населены пункт не змаглі. Расійскія "ваенкары" пішуць, што з-за асаблівасці мясцовасці пазіцыі расійскіх войскаў у Паўлаўцы прастрэльваюцца ўкраінскімі байцамі нават з Вуглядара. Да таго ж украінская артылерыя кантралюе ўсе шляхі забеспячэння расіян, якія замацаваліся ў Паўлаўцы. Расійская марская пяхота трапіла ў "агнявы мяшок".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі