У баях у Марыупалі загінуў камандзір расійскай брыгады марской пяхоты

У баях у Марыупалі загінуў камандзір расійскай брыгады марской пяхоты

У баях у Марыупалі загінуў камандзір расійскай 810-й брыгады марской пяхоты палкоўнік Аляксей Шароў, паведамляе sevastopol.su. Здарылася гэта 22 сакавіка. Шароў быў прызначаны на гэтую пасаду ў мінулым годзе. Брыгада дыслакуецца ў Севастопалі.

А 23 сакавіка ў тым жа Севастопалі развітваліся з намеснікам камандуючага Чарнаморскім флотам РФ капітанам 1-га ранга Андрэем Паліем (на відэа). Ён таксама быў забіты ўкраінскімі абаронцамі Марыупаля. Яны змагаюцца ў поўным акружэнні з пачатку сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі