У Батумі абрынулася частка жылога пяціпавярховіка

Абрынулася частка пяціпавярховага дома / batumelebi.netgazeti.ge​
Абрынулася частка пяціпавярховага дома / batumelebi.netgazeti.ge​

У Батумі абрынулася частка шматкватэрнага жылога дома, паведамляе мясцовае інфармацыйнае агенцтва batumelebi.ge. У доме пяць паверхаў, пацярпеў адзін пад'езд.

Мясцовыя кажуць, што перад пачаткам разбурэння чулі воплеск, піша ТАСС. Аднак афіцыйных версій, што стала прычынай надзвычайнага здарэння, пакуль няма

На месцы працуюць брыгады хуткай дапамогі, пажарныя і ратавальнікі. Ратавальнікі ўжо дапамаглі выбрацца з-пад абломкаў двум людзям. Яны жывыя. Адно з выратаваных — дзіця. Яно было ў прыпаркаванай побач з домам машыне, якую накрыла абломкамі. Дзіця забралі ў бальніцу. Другі выратаваны — мужчына, ён абышоўся лёгкімі ўдарамі.

Пра тое, ці былі яшчэ людзі ў пацярпелым пад'ездзе ў момант выбуху, невядома. Цяпер з суседніх пад'ездаў эвакуююць людзей.

На месца прыбылі кіраўнік урада Аджарыі Торніке Рыжвадзэ і кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Ніно Ніжарадзэ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі