У батоне з Лунінецкага хлебазавода знайшлі жукоў і пах цвілі
![У батоне з Лунінецкага хлебазавода знайшлі жукоў і пах цвілі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/zhuki_1.jpg.webp?itok=EgUYb-c1)
Жыхарка Лунінца набыла ў краме батон з жукамі і пахам цвілі. Як піша “Медыя-Палессе”, жанчына купляла гэты хлебабулачны выраб у “Санце”. Батон “Цімкаўскі” меў апетытны выгляд, але калі яго разрэзалі, то заўважылі ў цесце нешта цёмнае. Гэта былі жукі. Таксама батон меў непрыемны пах.
Літаральна праз дзень яна набывала такі самы батон у “Еўраопце” — зноў з жукамі і з пахам цвілі.
Лунінецкі завод прынёс прабачэнні пакупнікам і запэўніў, што на прадпрыемстве зрабілі захады, каб такія інцыдэнты больш не паўтараліся.
Зрэшты, раней у прадукцыі завода таксама знаходзілі рэчы, якіх там не павінна быць: цвікі, ніткі, балты.
![У батоне з Лунінецкага хлебазавода знайшлі жукоў і пах цвілі](/sites/default/files/paragraphs/image/zhuki2.jpg)