У Барысаве ствараецца лакальная сетка відэаназірання

Лакальная сетка відэаназірання ствараецца ў Барысаве. У найбольш шматлюдным і крымінагенных месцах ужо ўстанаўліваюцца 44 відэакамеры.
"Карцінкі" з камер будуць адсочваць у дзяжурнай частцы мясцовай міліцыі, дзе ўсталяваныя маніторы. Як адзначае "Борисов электронный", праваахоўнікі спадзяюцца, што новаўвядзенне дапаможа раскрыццю злачынстваў.