У Барысаве размалявалі вайсковую тэхніку, якая выстаўленая ў цэнтральным скверы
![У Барысаве размалявалі вайсковую тэхніку, якая выстаўленая ў цэнтральным скверы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1_71.jpg.webp?itok=spssCX5g)
Вайсковую тэхніку, якую выставілі ў Барысаўскім цэнтральным скверы, хтосьці размаляваў і падрапаў. Як паведамляе мясцовая газета, сапсаваны знешні выгляд мінімум трох “экспанатаў”.
Камеры відэаназірання, устаноўленыя на будынках вакол сквера, не змаглі зафіксаваць людзей, якія размалявалі тэхніку. Мяркуецца, што гэта зрабілі дзеці або падлеткі.
![У Барысаве размалявалі вайсковую тэхніку, якая выстаўленая ў цэнтральным скверы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/2_156.jpg.webp?itok=9Uhy8zvg)
ЖКГ вырашыла прыцягнуць да навядзення парадку вайскоўцаў / edinstvo.by
Супрацоўнкі ЖКГ папрасілі гарадскія ўлады палепшыць відэаназіранне ў скверы. Таксама вырашылі, што сціраць надпісы будуць вайскоўцы, якія базуюцца ў Барысаве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.