Ураган пакінуў Мазыр без святла і вады
![Наступствы непагадзі ў Мазыры](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/mazyr-1507-1_1.jpg.webp?itok=VDbyByf0)
Наступствы непагадзі ў Мазыры / mozyr_news
Ураган, які прайшоў у нядзелю па паўднёвых раёнах Беларусі, пакінуў Мазыр не толькі без святла: некаторыя раёны горада засталіся і без вады, піша тг-канал mozyr_news.
У "Мазырводаканале" кажуць, што збою ў сістэме водазабеспячэння няма. Як толькі адновяць электрычнасць, вада адразу ж пойдзе ў дамы гараджан.
Пакуль жа мазырчукам прапаноўваюць скарыстацца бясплатнымі машынамі з вадой. Адзін з вадавозаў знаходзіцца каля Палаца культуры "Будаўнік", другі — каля рынку "Прывоз" з боку крамы "На ростанях".
У "Мазырскіх электрасетках" канстатуюць, што стыхія парушыла падачу электраэнергіі ва ўсім раёне. Энергетыкі займаюцца аднаўленчымі работамі, абяцаюць, што праца пры неабходнасці працягнецца і ўначы. На дапамогу выкліканыя энергетыкі з Гомеля, Гродна, Слуцка ды іншых гарадоў.
![Ураган пакінуў Мазыр без святла і вады](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/mazyr-1507-2.jpg.webp?itok=6mWMousK)
![Ураган пакінуў Мазыр без святла і вады](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/mazyr-1507-3.jpg.webp?itok=SIxAsDV9)
![Ураган пакінуў Мазыр без святла і вады](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/mazyr-1507-4.jpg.webp?itok=gTHcoL2g)
![Ураган пакінуў Мазыр без святла і вады](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/mazyr-1507-5.jpg.webp?itok=684z_EnZ)
![Ураган пакінуў Мазыр без святла і вады](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/mazyr-1507-6.jpg.webp?itok=wGAJK_0c)
![Ураган пакінуў Мазыр без святла і вады](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/mazyr-1507-7.jpg.webp?itok=rAy-zka0)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.