У Барысаве прапануюць закласці Алею гісторыі Дня беларускага пісьменства

Віцэ-прэм'ер Беларусі Аляксандр Косінец прапанаваў закласці ў гарадскім парку Барысава Алею гісторыі Дня беларускага пісьменства.
З такой ініцыятывай ён выступіў на пасяджэнні аргкамітэта па правядзенні 7 верасня XV Дня беларускага пісьменства.

Акрамя таго, лічыць Косінец, неабходная больш шырокая рэклама Дня беларускага пісьменства: інфармацыя пра яго ў СМІ, выпуск сувенірнай прадукцыі. Па інфармацыі віцэ-прэм'ера, падчас падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства ўжо патрачана 17 мільярдаў рублёў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі