У Барысаве міліцыя затрымала 14 футбольных фанатаў з Расіі і Сербіі

У Барысаве міліцыя затрымала 14 футбольных фанатаў з Расіі і Сербіі

У чацвер, 23 лістапада, у Барысаве міліцыя затрымала 14 футбольных фанатаў з замежжа. У іх адносінах склалі 20 адміністрацыйных пратаколаў па трох артыкулах: “Дробнае хуліганства”, “Распіццё алкагольных напояў у грамадскім месце ці з’яўленне ў грамадскім месцы ў п’яным выглядзе” і “Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў”. Міліцыя не ўдакладняе, фанаты якой каманды былі затрыманыя, але інфармуе, што на матч БАТЭ — “Црвена Звезда” прыехалі заўзятары сербскай каманды і маскоўскага “Спартака”. Атрымліваецца, што ў пастарунак патрапілі сербы і расіяне.

Напярэдадні з’явілася інфармацыя пра бойку, якая адбылася ў адной з кавярняў у цэнтры Барысава. Гаворка ішла пра 11 затрыманых за парушэнне грамадскага парадку. Некалькі чалавек былі затрыманыя падчас матчу на "Барысаў-Арэне".

Як інфармуе партал tut.by, у пятніцу пройдуць суды над 5 затрыманымі, якія супраціўляліся міліцыянерам (іншых учора адпусцілі).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі