У Баранавіцкім раёне ў аўтааварыі загінулі маці і дачка

У Баранавіцкім раёне ў аўтааварыі загінулі маці і дачка

У Баранавіцкім раёне ўвечары 16 жніўня ў аўтааварыі загінулі маці і дачка. “Мазда 626” на скрыжаванні не прапусціла “Пежо”, які рухаўся па галоўнай дарозе. У выніку адбылося сутыкненне. Ад атрыманых траўмаў на месцы памерла 38-гадовая кіроўца “Мазды”, жыхарка Баранавічаў, а таксама яе 59-гадовая маці, якая знаходзілася на пярэднім пасажырскім сядзенні, інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі