У Баранавіцкім раёне ліцэіст абстраляў школу з пнеўматычнага пісталета

У Баранавіцкім раёне ліцэіст абстраляў школу з пнеўматычнага пісталета

Навучэнец ліцэя ў Баранавіцкім раёне абстраляў з пнеўматытычнага пісталета вокны школы. Пра гэты выпадак агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Ілля Помін.

Зранку 21 ліпеня ў міліцыю звярнулася намесніца дырэктара Жамчужынскай сярэдняй школы. Яна паведаміла, што невядомы пашкодзіў 11 шклопакетаў у школьным будынку.

Праваахоўнікі выявілі, што школу абстраляў з пнеўматычнага пісталета мясцовы 17-гадовы юнак. Цяперашні ён з'яўляецца навучэнцам Навамышскага дзяржаўнага вытворчага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці.

Юнака затрымалі, пнеўматычны пісталет у яго канфіскавалі. На ліцэіста пачалі крымінальную справу за хуліганства. Хлопцу пагражаюць грамадскія або папраўчыя работы, або штраф, або да шасці месяцаў арышту, або да трох гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі