У Баранавічах школьнікаў сабралі на разгляд справы за крадзеж на суму 95 рублёў
![Суд у школе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/3ro1odbqtin3ncg3mg0pn7iislg107q5.jpg.webp?itok=RirRjL7b)
Суд у школе / nashkraj.by
У сярэдняй школе № 17 у Баранавічах разглядалі крымінальную справу за крадзеж на суму каля 95 рублёў. На паказальны суд над 20-гадовым мясцовым жыхаром прывялі школьнікаў са старэйшых класаў.
Познім вечарам у адной з харчовых крамаў горада малады чалавек забраў парагенератар, забыты яго ўладальнікам. Хлопца знайшлі. Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прызнаў яго вінаватым у здзяйсненні крадзяжу і аштрафаваў на 50 базавых велічынь (2000 рублёў).
Падобныя паказальныя суды ў навучальных установах праходзяць даволі часта. Нярэдка перад навучэнцамі судзяць не за крымінал, а за палітычныя акцыі. Звычайна такія выязныя суды выносяць маладым людзям жорсткія прысуды і іх выводзяць з залы ў кайданках. Штрафы бываюць рэдка.
![У Баранавічах школьнікаў сабралі на разгляд справы за крадзеж на суму 95 рублёў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/28o6gc04likkn1r67n35c53zs20tk4po.jpg.webp?itok=HuqKKpvS)
![У Баранавічах школьнікаў сабралі на разгляд справы за крадзеж на суму 95 рублёў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/q81c3n8nvur7dd2japw912qvahs1htjs.jpg.webp?itok=rIiTgMH4)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.