У Баранавічах знайшлі 13-гадовую дзяўчынку, якая знікла з бальніцы

У Баранавічах знайшлі 13-гадовую дзяўчынку, якая знікла з бальніцы

У Баранавічах знайшлі 13-гадовую дзяўчынку, якая 26 сакавіка знікла з бальніцы. Яна гуляла з сяброўкай па горадзе і засталася ў яе начаваць. Мабільны тэлефон быў недаступны. Знайшлі яе 27 сакавіка і завезлі ў гарадскі аддзел унутраных спраў, інфармуе "Беларусь сегодня".

У бальніцы дзяўчынка знаходзілася ад панядзелка. З сям'і яе забралі на падставе таго, што яна знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі