У Баранавічах "заяц" у аўтобусе накінуўся з кулакамі на кантралёрку

У Баранавічах "заяц" у аўтобусе накінуўся з кулакамі на кантралёрку

Пасажыр аўтобуса ў Баранавічах напаў на кантралёрку, перадае БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Здарэнне адбылося 25 чэрвеня. 41-гадовы мясцовы жыхар ехаў у аўтобусе гарадскога маршруту без квітка. Кантралёрка, якая заўшла ў салон, папрасіла яго паказаць квіток або праязны. У адказ мужчына кінуўся на жанчыну з кулакамі.

На шчасце жанчыны, у гэтым жа аўтобусе на працу ехаў міліцыянт. Ён і затрымаў агрэсіўнага "зайца".

На мужчыну пачалі крымінальную справу за гвалт альбо пагрозу гвалту супраць службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. Паведамляецца, што мужчына раней ужо быў судзімы за крадзеж.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі