У Баранавічах забаранілі пікет з-за прысутнасці на ім “не таго” доктара

Баранавіцкія ўлады не далі выказаць публічны пратэст супраць недэмакратычнасці выбараў у ПП НС інжынеру, сябру ПКБ Віктару Цяпіну. Кандыдат меркаваў правесці пікет 17 верасня ў Маладым парку.
У адказе Цяпіну з выканкама значыцца: пікет не дазволены таму, што там не будзе медзабеспячэння па заключанай дамове з медустановай. Між тым у сваёй заяўцы на пікет Віктар Цяпін пісаў, што медзабеспячэнне будзе ажыццяўляць удзельнік пікету - доктар хуткай дапамогі.

Сёння кандыдат накіраваў яшчэ адну заяўку - аб правядзенні пікету 27 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі