У Баранавічах узрост попыт на золата

За 7 месяцаў бягучага года аддзяленне Нацыянальнага банку ў Баранавічах рэалізавала 24 кг золата. Гэта на 5 кг больш, чым за ўвесь мінулы год. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца зліткі вагой у 10 і 20 грамаў. Купілі жыхары Баранвічаў і 4 зліткі па 500 грамаў, кожны з якіх каштуе 300 мільёнаў 500 тысячаў рублёў. Яшчэ гараджане набылі 145 грамаў плаціны і 56 дыяментаў, што таксама перавышае даныя за мінулы год.

Іван Юрашчык, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі