У Баранавічах у шматкватэрным доме людзі са жніўня жывуць без даху

У Баранавічах на вуліцы Рэпіна 18-кватэрны дом залівае вада. Будаўнікі яшчэ ў жніўні пачалі рамантаваць дах, старое пакрыццё знялі, а новага не паклалі. Цяпер у шмат якіх кватэрах не толькі нельга схавацца ад дажджу - цячэ са столі і па сценах, але і электрычнасць уключаць небяспечна: можа перамкнуць.
Вось што распавяла Еўрарадыё жыхарка дома Ірына Пацко:

"Пазаўчора выбіла святло. Учора выбіла зноў. А сёння ноччу чую нейкі грукат, відаць, напэўна хтосьці зноў выклікаў аварыйную".

Тым часам ужо пачаліся працы на даху. Жыццём жыхароў дома пачалі цікавіцца чыноўнікі і завітаў нават таямнічы "прадстаўнік з Мінску". Вось што кажа Ірына Пацко:

"Малады мужчына, сімпатычны. Апрануты ў чорнае даўгое паліто. Спыталіся: "Хто гэта?". "А якая вам розніца?", - адказваюць. Пасля нам сказалі, што гэта нейкі прадстаўнік з Мінску". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі