У Баранавічах пракуратура адключыла 30 няспраўных газавых установак

У Баранавічах пракуратура адключыла 30 няспраўных газавых установак

Пракуратура Брэсцкай вобласці ініцыявала ў рэгіёне праверку, як выконваецца заканадаўства аб бяспецы эксплуатацыі газавыкарыстальнага і пячнога абсталявання.

Паводле інфармацыі БЕЛТА, у Баранавічах было абследавана каля 10 тысяч кватэр, дзе правяралі тэхнічны стан газавых установак. Выявілася, што ў многіх жылых памяшканнях такія абследаванні не праводзіліся своечасова.

Падчас праверкі было адключана 30 няспраўных газавых установак. У асобных памяшканнях былі зробленыя прачыстка і рамонт вентыляцыйных і дымавых каналаў.

Агулам за студзень-сакавік органы пракуратуры Брэстчыны ўнеслі 28 прадстаўленняў, вынеслі 48 прадпісанняў, абвясцілі 82 афіцыйныя папярэджанні пра недапушчальнасць паўторнага здзяйснення правапарушэння. 36 чалавек былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, 21 — да дысцыплінарнай.

Нагадаем, што гучная трагедыя адбылася напрыканцы студзеня ў Барысаве: ад няспраўнага газавага абсталявання загінулі шэсць чалавек. Пасля гэтага праверкі газавага абсталявання пачаліся па ўсёй краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі