У Баранавічах пенсіянерцы абмянялі рублі на сувенірную 100-доларавую купюру

У Баранавічах махляр падманным шляхам завалодаў грашыма 76-гадовай пенсіянеркі. Незнаёмы мужчына прыйшоў у яе кватэру і папрасіў пазычыць грошы. Калі жанчына адмовілася, прапанаваў абмяняць яму купюру ў 100 долараў на 1 мільён рублёў. Пенсіянерка пагадзілася і перадала грошы.

Толькі на наступны дзень жанчына зразумела, што яна атрымала сувенірную купюру ў 100 долараў, ды звярнулася ў міліцыю. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "Махлярства", інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі